Удзельнік апытання ў Гродне: З Расіяй сябраваць, але на вайну не хадзіць
“Беларусь і Расія неразрыўныя, таму што гэта два братнія народы”.
“Не думаю, што трэба ваяваць. Не ведаю, гледзячы ў якой сітуацыі, і што там увогуле будзе”.
“Мы — незалежная краіна і павінны жыць самастойна, без аглядкі на некага. Мы не ў складзе Расіі, таму нават сцягі яе, што вісяць, — гэта не вельмі добра, я лічу”.
“З Расіяй каб разам быць? Канечне! З Расіяй у пекла? Не, тады не трэба”.
“Я нічога дрэннага не бачу ў тым, што мы будзем разам з Расіяй. Чаму мы павінны ваяваць з украінцамі? Хіба лепей, калі НАТА туды ўвойдзе, ці лепей калі наш увод будзе?”
“Захад нас ніколі не душыў, апроч немцаў і Расіі! Не трэба лезці. Гандляваць трэба, але не ў агульны кацёл, у крайнім выпадку — нейтральна. На храна табе Расія? Нас Амерыка не душыла ніколі, а бальшавікі ўсё душылі”.
“Рэч у тым, што ў нас усё пераплялося”.
“Чалавек, не будзь жа дурны — навошта нам лезці, у выпадку вайны нас у першую чаргу прыб’юць!”
“А з кім больш? Пакуль яшчэ Жырыноўскі не пры ўладзе, пры ўладзе Пуцін”.
“Хай толькі танчыць не будзе Лукашэнка пад дудку, Пуцін з’есць з вантробамі — што, няпраўда?”
“Трэба сваё і трохі сяброўскія адносіны з Расіяй, усё”.
“Пазіцыя дзяржавы павінна быць заўсёды свая. Можа, Расія сёння будзе ваяваць з Амерыкай? З Украінай таксама, але хіба з ёю не будзе вайны… На саступкі ёй не трэба ісці, бо можа за сабой як на ланцугу павесці некуды не ў той бок. Можа, ўцягнуць у якіясь там авантуры”.
“Афганістан быў — таксама паслалі нас у 79-м годзе. І што? І палеглі. А колькі інвалідаў ходзіць? Вось вам Афганістан. Загадалі і ўсё! Так. Віцебскую дывізію амаль усю павалілі”.
Крыніца: БелаПАН