Першая палова тыдня ў Гродне будзе надзвычай цёплай, у другой – начныя замаразкі
У бліжэйшыя суткі “Гроднааблгідрамет” абяцае надвор’е без істотных ападкаў, пераменную воблачнасць.
Тэмпература паветра 22 красавіка ўначы +8…+10°С, днём +21…+23ºС.
У бліжэйшыя суткі “Гроднааблгідрамет” абяцае надвор’е без істотных ападкаў, пераменную воблачнасць.
Тэмпература паветра 22 красавіка ўначы +8…+10°С, днём +21…+23ºС.
18 красавіка ў кінатэатры “Чырвоная зорка” адбыўся прэм’ерны паказ фільма “Бабруйск-Дакар”. На паказе прысутнічалі рэжысёр, прадзюсар і гукарэжысёр фільма. Жадаючыя маглі задаць любыя пытанні падчас абмеркавання.
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на прэзентацыю і дыскусію “Ці патрэбныя нам веды пра эліты?”, якая пройдзе ў Гродне 24 красавіка.
Свята беларускай культуры “Прывітанне, Цмок!” пройдзе ў гарадзенскім медычным універсітэце пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі” і крамы-клуба “Кубік”. У праграме таксама турнір па гульні “Паўстанцы”.
Апошняя дыскатэка ў “Стопе”, Міс Універсітэт, швейцарскія хакеісты абедаюць і гуляюць, Вялікдзень, вясёлка, Пятрушка і дзядзя Мар’ян з гармошкай – усё змяшалася на мінулым тыдні ў квадратных фотачках гарадзенцаў.
Напярэдадні Вялікадня хрысціяне асвячаюць ежу для велікоднага сняданку. У суботу 19 красавіка навучэнцы МедыяСтудыі адправіліся да галоўнага праваслаўнага храму Гродна, каб зняць фотарэпартаж для “Твайго стылю”.
На пятым гарадзенскім ІнвестУікэндзе, што праходзіў 19 красавіка, праект Эміліі Комар “Насіць і несці беларускае” ўзяў першае месца ў катэгорыі найбольш камерцыйна перспектыўных, а таксама заваяваў прыз глядацкіх сімпатый і прыз ад партнёраў падзеі.
У суботу ў чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, гaрaдзенскі “Нёман” на выездзе ў Магілёве перамог мясцовы “Днепр” з лікам 3:2.
Адкрыццё сезону прайшло ў суботу 19 красавіка ў выглядзе велапрабегу. Апоўдні на Савецкай сабраліся тры сотні гарадзенскіх аматараў веласіпедаў. Вялікі фотарэпартаж для “Твайго стылю” зрабілі навучэнцы МедыяСтудыі.
Адыходзячы тыдзень быў шчодры на канцэрты, асабліва для аматараў цяжкай музыкі. У сераду 16 красавіка ў кафэ-бары “Андэграўнд” канцэрт далі самабытныя хлопцы з Барнаула I.Witness пры падтрымцы гарадзенскіх Despierta і гарадзенска-брэсцкага гурта Huščar.