Першая палова тыдня ў Гродне будзе надзвычай цёплай, у другой – начныя замаразкі

|

23 красавіка будзе воблачна з праясненнямі, уначы пераважна без ападкаў, днём па большай частцы кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с, днём парывы да 14м/с.

Уначы +7…+12°С, днём +18…+23°С.

 

24 красавіка чакаецца паўночна-усходні вецер 6-11 м/с, парывы да 14 м/с.

Уначы +3…+8°С, днём +12…+17°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 25-26 красавіка ў Гродне будзе без ападкаў.

Тэмпература паветра ўначы +1…+6ºС, месцамі замаразкі да 0…-3ºС. Днём паветра прагрэецца да +12…+17 ºС, па паўднёваму захаду вобласці да +19 ºС.

27 красавіка будзе без ападкаў, ад +2…+7ºС уначы да +14…+19 ºС днём.

 

Здымак 2.bp.blogspot.com