“Палітычная сфера” правядзе ў Гродне дыскусію пра мясцовыя эліты
Нядаўна ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Цягам апошняга дваццацігоддзя змянілася стаўленне актыўнай часткі грамадства да выбараў, ды і ўнутры саміх мясцовых органаў улады адбыліся змены. Апошняе даследаванне Інстытута “Палітычная сфера” “Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў 1999-2014 гадах на прыкладзе абласных Саветаў” адсочвае важныя тэндэнцыі на рэгіянальным узроўні і дае дадатковыя падставы для абмеркавання саміх ведаў пра рэгіянальныя эліты і стаўлення да іх.
На сустрэчы выступяць Андрэй Казакевіч (дырэктар інстытута “Палітычная сфера”) і Вадзім Смок (даследчык, супрацоўнік інстытута “Палітычная сфера”). Яны распавядадуць пра вынікі апошняга даследавання, а таксама аб даследчай і выдавецкай дзейнасці Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.
У дыскусіі па выніках даследвання прымуць удзел Аксана Шэлест (Мінск), Алесь Смалянчук (Гродна), Сяргей Токць (Гродна), Іна Соркіна (Гродна) і іншыя прадстаўнікі гродзенскай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці і медыяў.
Усе разам мы паспрабуем адказаць на пытанні:
– Што новага прыносяць даследванні мясцовых элітаў? Што змяняюць гэтыя веды ў разуменні сучаснага стану грамадства?
– Ці з’яўляюцца гэтыя веды карыснымі для прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнясці?
– Каго сёння можна аднесці да элітаў і як іх даследваць?
Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63.
align=”middle” alt=”Палітычная сфера, Еўрабеларусь, Лятучы ўніверсітэт” width=”515″ height=”155″ >