“Нёман” набірае першыя ачкі ў чэмпіянаце, абыграўшы ў Магілёве “Днeпр”
Гэтая гульня вельмі шмат значыла для гaрaдзенскага клуба. “Нёман” перад матчам з “Дняпром” знаходзіўся на дне турнірнай табліцы, не маючы пры гэтым ачкоў. Магілёўцы гэтак жа недалёка адышлі ад свайго суперніка, маючы ў сваім актыве 2 ачкі і 10 месца. Перамога для абодвух клубаў значыла больш чым 3 ачкі.
Варта нагадаць, што гaрaдзенцы, як і магілёўцы, удзельнічалі ў паўфінале Kубка, вось толькі Дняпрy пашанцавала менш, чым “Нёману”. Гaрaдзенскі клуб прайшоў у фінал, плюс атрымаў права выступаць у еўракубках, а Магілёў застаўся ні з чым. І ў матчы з “Нёманам” гульцы “Дняпра” павінны былі вярнуць падтрымку сваіх заўзятараў, але выйшла інакш. Гaрaдзенцы мала таго, што ў Kубкі прайшлі, дык яшчэ і тры ачкі павезлі з Магілёва. Зараз “Нёман” і “Днeпр” памяняліся месцамі ў турнірнай табліцы.
Першы тайм праходзіў пад дыктоўку магілёўцаў, а вось вызначыцца першымі атрымалася менавіта гасцям. На 13 хвіліне Гіртс Карлсaнс забіў свой першы мяч у футболцы “Нёмана” і першы мяч гaрaдзенскай каманды ў чэмпіянаце. Праз 10 хвілін “Днепр” зраўняў лік і на перапынак каманды пайшлі пры ліку 1:1.
А вось у другім тайме карціна гульні прыкметна змянілася. “Нёман” стаў больш гуляць наперадзе і гэта прынесла свой плён. Спачатку Павел Савіцкі, а пасля і Ігар Тарасаўc забілі па голу ў вароты гаспадароў. Абодва гaрaдзенцы забілі з галавы. Магілёўцы здолелі адыграць усяго толькі адзін мяч, на большае іх не хапіла. Выніковы лік сустрэчы 2:3 на карысць “Нёмана”.
Варта адзначыць, што ўсе галы ў сустрэчы былі забітыя з-за памылак абаронцаў каманд, як у гаспадароў так і ў гасцей.
“Нёман” прапускае ў чацвёртым туры запар, а вось забіць атрымалася толькі ў апошнім матчы. Паглядзім, ці зробяць высновы гульцы і трэнерскі штаб гaрaдзенскай каманды ў наступным матчы, які адбудзецца ў Гродне 26 красавіка. “Нёман” будзе прымаць жодзінскае Тарпеда.
Пасля гульні Сяргей Саладоўнікаў:
“Матч атрымаўся цяжкім. Адбітак наклалі кубкавыя гульні. Нашым футбалістам праз тры дні на чацвёрты гуляць цяжка. Відаць было, што ў першым тайме як з аднаго, так і з другога боку была маса простых памылак.
У другім тайме разбегаліся, дадалі, і калі б не гэты незразумелы рыкашэт, спакойна б давялі матч да канца, бо пасля перапынку мяч быў ужо пад нашым кантролем, як мне здаецца”.