Earworm у тваёй галаве
Напярэдадні прэзентацыі новага альбома Amber гарадзенскага эксперыментал-гурта Earworm журналіст 34mag.net зрабіў марш-кідок у Гародню. Там яму ўдалося пажлукціць медавухі і даведацца пра культурныя адметнасці заходняй сталіцы Беларусі ды перавагі запісу музла на лецішчы пад Бранскам, а таксама пра тое, што ўсіх нас калісьці знойдуць у бурштыне.