Колькі каштуюць футбалісты “Нёмана” (інфаграфіка)

, |

Паводле падлікаў экспертаў сайта сумарны кошт гульцоў “Нёмана” складае 5 млн. 950 тыс. еўра. 

 

Параўнаем гэтую лічбу з аналагічнымі паказчыкамі іншых беларускіх каманд вышэйшай лігі (тут таксама выкарыстаныя дадзеныя transfermarkt.de). Сумы прыведзеныя ў міліёнах еўра.

 

Сумарны кошт усіх футбалістаў беларускай футбольнай лігі складае каля 80 млн. еўра.

 

Для параўнання – трансферны кошт гульца мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Ранальду (Cristiano Ronaldo) ацэньваецца згаданым вышэй сайтам у 100 млн. еўра!

 

А вось як выглядае “раскладка” па коштах (у тыс. еўра) на гульцоў “Нёмана”: 

Як бачна, у лідэрах ідуць паўабаронцы Андрэй Хачатуран і Іван Дзянісевіч. Іх высокі адносна іншых рынкавы кошт сфармаваўся ў выніку паспяховай гульні ў мінулым сезоне.

 

Што да гэтага сезону, то Іван не дэманструе пакуль сваёй лепшай формы, а вось Андрэй стаў героем паўфіналу Кубка Беларусі. Менавіта яго два галы ў браму “Мінска” перадвызначылі выхад гарадзенцаў у фінал турніра.

 

Трэцім у рэйтынгу ідзе Павал Савіцкі. Гулец моладзевай зборнай Беларусі мае ўсе шансы ўжо ў гэтым годзе падсунуць сваіх больш старэйшых калегаў з вяршыні гэтага рэйтынгу.

 

На нашую суб’ектыўную думку, ужо ў гэтым сезоне могуць узняць свой рынкавы кошт яшчэ тры маладыя гульцы “Нёмана” – Максім Вітус, Аляксандр Анюкевіч і Аляксей Лягчылін.

 

Паспрыяць гэтаму можа найперш удалая гульня “Нёмана” у Лізе Еўропы (будзем лічыць такой пераадольванне як мінімум першай стадыі турніра), а таксама выступы ў складзе маладзёжнай зборнай Беларусі.

 

На здымку: Павал Савіцкі ўжо не першы год лічыцца адным з самых запатрабаваных на рынку гарадзенскіх футбалістаў