Хакейны “Нёман” ізноў перамог “Юнацтва” і цяпер за крок да Кубка
У першай дваццаціхвілінцы з адрозненнем у тры з паловай хвіліны ў вароты “Юнацтва” забіваюць спачатку Сяргей Коласаў, а потым Павел Баярчук. Хутка адказваюць голам мінчукі – Максім Слыш забівае ў вароты Брыкуна.
У самым пачатку другога перыяду Аляксандр Усенка ў большасці павялічвае адрыў “Нёмана”, робячы лік 3:1. Далей цягам другога і трэцяга перыядаў лік ужо не змяняўся.
“Нёман” – “Юнацтва-Мінск” – 3:1 (2:1, 1:0, 0:0)
Шайбы закідвалі:
1:0 Сяргей Коласаў (большасць) (Аляксандр Усенка, Яраслаў Крыстек) 7:23
2:0 Павел Баярчук (Вячаслаў Лісічкін, Яраслаў Масленікаў) 11:05
2:1 Максім Слыш (большасць) (Андрэй Башко, Алег Цімчанка) 13:20
3:1 Аляксандр Усенка (большасць 2) (Сяргей Коласаў, Яраслаў Крыстек) 20:43
Перамога ў наступным матчы, які пройдзе ў панядзелак у Мінску, прынясе “Нёману” чэмпіёнскі тытул і Кубак прэзідэнта. Калі ж там гарадзенцы не здолеюць перамагчы, то ўсё вырашыцца ў сераду ў Гродне.
Здымкі hcneman.by