Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская і “Людзі на балоце” праспяваюць вершы Дануты Бічэль
На сустрэчы, куды запрашаюцца ўсе рамантыкі, аматары якаснай музыкі і добрай паэзіі, Данута Бічэль прачытае свае вершы розных гадоў, а музыкі Таццяна Беланогая, Вольга Хвашчынская ды фольк-рокавы гурт “Людзі на балоце” выканаюць музычныя кампазіцыі на яе тэксты. Удзельнікі імпрэзы пабачаць, як вершы ператвараюцца ў музыку.
Творчая сустрэча арганізавана пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Сустрэча пройдзе 2 мая (пятніца), пачатак у 19.00
Месца: Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай (вул. Гараднічанская, 32а), ружовы двухпавярховы будынак у дворыку, прыпынак “Пазменная школа”
Здымкі з архіву “Твайго стылю”