Дзень народзінаў гарадзенскага тралейбуса
Першы тралейбус меў маршрут “Азот” – пл. Савецкая. Сёння агульная працягласць тралейбусных ліній у горадзе складае 236 км. На 12-ці маршрутах працуюць 111 тралейбусаў.
У 2013 г. у горадзе плануецца пабудаваць яшчэ адно тралейбуснае дэпо. Знаходзіцца яно будзе ў мікрараёне Вішнявец.
Згодна з зацьверджанай сёлета Дзяржаўнай праграмай забеспячэння гарадоў наземным электратэхнічным транспартам, апроч новага дэпо ў Гродне павінны з’явіцца і больш за 60 новых тралейбусаў.
Яны будуць абсталяваныя электроннымі кампостэрамі, рухацца больш ціха і спажываць менш электраэнэргіі.
На здымку: адзін з першых тралейбусаў на вуліцах Гродна. 1975 г.
Фота: www.oldgrodno.com