Са сваімі торбамі за прадуктамі не хадзіць
Крамы цяпер павінны забяспечыць пакупнікоў сваімі торбамі альбо бясплатнай упаковачнай паперай.
Новаўвядзенне заўважнае пакуль не ва ўсіх крамах гораду, але супрацоўнікі санстанцыі маюць намер пільна сачыць за выкананнем новых правіл.
Тым часам спажыўцы да новай ініцыятывы ставяцца пакуль насцярожана.
Учора на вачах карэспандэнта “Твайго стылю” адзін з раз’юшаных пакупнікоў напісаў на гэты конт скаргу ў фірмовай краме “Спартак”.
На думку гэтай асобы, новаўвядзенне парушае правы спажыўца, паколькі крама прымушала яго набыць тавар (пакет для печыва), у якім ён не меў патрэбы, бо прыйшоў па закупы са сваёй торбачкай.
Занепакой новымі правіламі адносна ўпакоўкі прадуктаў выказваюць і эколагі. У якасці ўпакоўкі ў Беларусі выкарыстоўваюцца паліэтыленавыя торбы, якія хутка выкідаюцца на сметніцу і засмечваюць навакольнае асяроддзе.
Выйсцем магло б быць выкарыстанне ў крамах “экалагічных” торбаў з тканіны.
Іх сабекошт, аднак, значна даражэйшы ў параўнаннем з сабекоштам паліэтыленавых торбаў. Таму крамы не спяшаюцца з пераходам на экаўпакоўку. Наўрадці будуць цяпер ахвотна купляць торбы з тканіны і спажыўцы – выкарыстоўваць іх шмат разоў з уступленнем у дзеянне новых гігіенічных правілаў гандлю будзе складана.
На здымку: сталічныя эколагі зладзілі нядаўна ў мінскіх крамах некалькі акцый па папулярызацыі экалагічных торбаў. Новыя гігіенічныя правілы ставяць пад пагрозу іх актызнае выкарыстанне беларусамі
Фота: community.livejournal.com/minsk_by