Тыдзень карантыну ў Гродзенскай гімназіі №9

|

Аб гэтым паведамілі ТС у аддзеле гігіены дзяцей і падлеткаў Гродзенскай гарадской СЭС. Карантын абвешчаны на тыдзень да 18 лістапада. Усяго ў абласным цэнтры парог захворвання на 20 % сярод навучэнцаў перавышаны ў чатырох школах. Але сітуацыя змяняецца штодня. Магчыма, услед за гімназіяй №9 на карантын будуць зачыняцца і іншыя школы.

 

Учора было прынята рашэнне аб уводзе абмежавальных мерапрыемстваў у Зэльвенскім, Ашмянскім і Слонімскім раёнах (услед за Гродна, Гродзенскім, Ваўкавыскім і Лідскім раёнамі). На час росту захворванняў ўводзіцца забарона на наведванні культурна-масавых мерапрыемстваў. Супрацоўнікам арганізацый рэкамендавана насіць медыцынскія маскі, падтрымліваць спецыяльны дэзрэжым, рэгулярна праветрываць памяшканні.

Фота http://www.telegraf.in.ua