«Істотныя зрухі» ў падаткавай палітыцы
Аб гэтым паведаміў на брыфінгу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Міхась Рассолька. Прапаноўваецца таксама адмяніць неабходнасць адзнакі індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў падаткавых органах дакумента аб выплаце імі адзінага падатку.
У наступным годзе мяркуецца далейшае паніжэнне падаткавага ціску на фізічныя асобы: плануецца знізіць падатак на прыбытак ў выглядзе дывідэндаў з 15% да 12%. Будзе падвышана і велічыня лімітавага ўзроўню зарабку, у межах якога выплочваецца падаходны падатак. На сённяшні дзень вылік можна атрымаць пры заробку, які не перавышае Br1,5 млн. З наступнага году гэты паказчык плануецца павялічыць да Br1 млн. 635 тыс. «Гэта даволі істотныя зрухі. Думаю, што яны будуць пазітыўна ўспрынятыя грамадзянамі», – адзначыў прадстаўнік МПЗ.
ТС папрасіў пракаментаваць намеры міністэрства юрыста і індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Мосіна: – Па-першае, верагодна стаўкі і «адвяжуць» ад еўра, але хутчэй за ўсё са значным «запасам», з улікам дэвальвацыі беларускага рубля. А па-другое, «істотныя зрухі» наступяць тады, калі будзе адмененая сістэма напад’ёмных штрафаў для прадпрымальнікаў. А для выяўлення падатковых злачынстваў створана падатковая паліцыя. І іншым выпадку, усе намеры Міністэарства падаткаў нагадваюць дэкаратыўную касметыку, а не пластычную хірургію.
З выкарыстаннем інф.БелТА
Фота http://www.kvadroom.ru