Гарадзенскія газеты зноў друкуюцца ў Гродне

|

Зараз кіраўніцтва друкарні вядзе перамовы з індыйскай фірмай, якая абяцае паставіць у Гродна секцыю рулоннага друку. З яе дапамогай у 2010 г. гарадзенскія друкары плануюць наладзіць поўнакаляровы друк газет і часопісаў.

“Твой стыль” спрабаваў даведацца дэталі перамоваў, але галоўны інжынер прадпрыемства адмовіўся даваць каментары, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу.

Ён жа выказаў абурэнне агучанай сёння “Радио Гродно” інфармацыяй пра тое, што гарадзенскія газеты з-за аварыі станка і зараз вымушаны друкавацца ў Мінску і Брэсце.