Гарадзеншчына – пілотны рэгіён па аўдыёскрынінгу нованароджаных

|

Мяркуецца падвесці папярэднія вынікі працы па раннім выяўленні парушэнняў слыху. У прыватнасці, будуць абмяркоўвацца метадалогія правядзення скрынінгу па выяўленні ў Беларусі глухіх і тугавухіх дзяцей, прынцыпы дыягностыкі і рэабілітацыі глухіх, адбор пацыентаў для правядзення кахлеарнай імплантацыі,асаблівасці слыхавага скрынінгу дзяцей ранняга ўзросту, вопыт правядзення скрынінгу ў Гарадзенскай вобласці.

 

На такую вузкаспецыялізаваную канферэнцыю з’едуцца спецыялісты Мінздраву, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра  оталарынгалогіі, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра  “Маці і дзіця”,  а таксама прадстаўнікі Расёйскай акадэмі паслядыпломнай адукацыі. Адбудзеццы круглы стол, прысвечаны праблемам пераадолення глухаты.

 

Як паведаміў загадчык кафедры оталарынгалогіі, афтальмалогіі і стаматалогіі Гарадзенскага медуніверсітэта прафесар Алег Хораў, у беларусі ў 2009-2010 гадах рэалізуецца рэспубліканская праграма, згодна з якой плануецца распрацаваць адзіны алгарытм абследвання для ранняй дыягностыкі парушэнняў слыху і дыферэнцыяльнай слыхавай рэабілітацыі, а таксама сфармаваць рэспубліканскі рэестр глухіх дзяцей і тых, якія слаба чуюць.

 

Ініцыятарамі і стваральнікамі праграмы выступіў Гарадзенскі цэнтр паталогіі слыху і маўлення, які з 2007 года функцыянуе пры Гарадзенскай абласной клінічнай бальніцы. Гарадзенская вобласць стала пілотным рэгіёнам, у якім упершыню ў Беларусі пачалі выкарыстоўваць аўдыёскрынінг нованароджаных.

 

На бягучы момант аўдыялагаічным скрынінгам ахоплены 90% нованароджаных у вобласці. За 9 месяцаў 2009 года гэта больш за 8,2 тыс. дзяцей ва ўзросце да года, у тым ліку 502 дзіцяці прайшлі апаратны скрынінг. У выніку абследвання парушэнні слыху выяўлены ў 26 дзетак. У 2008 годзе на апараце абследвалі 766 дзяцей, з іх у 60 выяўлены сур’ёзныя парушэнні. Для іх распрацоўваюцца індывідуальныя праграмы слыхавай рэабілітацыі, вырашаецца пытанне аб правядзенні кахлеарнай імплантацыі.

 

Па інфармацыі БелТА

Выява кахлеарнага імплантанта http://vabos.com.ua