«Радзімы кут» не адпавядае ідэалогіі райвыканкаму
Прэзентацыю Мікалай Ракевіч планаваў правесці ў цэнтральнай бібліятэцы Слоніма. Аднак працаўнік ідэалагічнага аддзела Канстанцін Дзятчык знайшоў «крамолу» ў кнізе. Вось што ён распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё: «Па-першае, кніга асабістага характару і, па-другое, некаторыя параграфы з пункту гледжання этыкі не адпавядаюць… Мне хапіла таго, што я перад ім яе пралістаў і часткова прачытаў, і зрабіў такую выснову».
Сам Мікалай Ракевіч лічыць, што прычынай забароны стаў не змест кнігі, а яго шматгадовая грамадская дзейнасць (у 1990-я ён ачольваў слонімскі БНФ).
На фота (http://historialis.com): будынак станцыі Азярніца, першая палова ХХ ст.