17% бюджэту вобласці паступае ад малога бізнесу
Цалкам у вобласці зарэгістравана 33,1 тыс. суб’етаў малога бізнесу, з іх 27,1 тыс – індывідуальныя прадпрымальнікі і 6 тыс. – юрыдычныя асобы. У бягучым годзе колькасць арганізацый павялічылася на 19,4%.
У студзені-кастрычніку юрасобы – суб’екты малога прадпрымальніцтва забяспечылі паступленні ў бюджэт у памеры Br242,2 млрд. Віннымі ў бюджэт засталіся 22 арганізацыі, чыя агульная запазыка склала Br582, 8 млн. Індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў казну Br72,4 млрд падаткаў – на 6,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Даходы кансалідаванага бюджэту Гарадзеншчыны за ўказаны перыяд склалі звыш 1,8 трлн беларускіх рублёў. Асноўнымі крыніцамі фармавання даходнай часткі бюджэту з’яўляюцца падаходны падатак (Br322,1 млрд.), падатак на дадатковы кошт (Br301,5 млрд.), падатак на прыбытак (Br237,5 млрд.).
Паводле БелТА
Выява http://forexaw.com