Стартуе акцыя для дзяцей “Заўсёды разам”
Акцыю зыніцыянавала грамадская арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”. У гэты дзень бацькі, якія выхоўваюць цяжка хворых дзяцей, сустрэнуцца з прадстаўнікамі хоспіса, псіхолагамі, вядучымі медыцынскімі супрацоўнікамі Гродзеншчыны для абмеркавання такой важнай тэмы, як “Псіхалагічны дабрабыт бацькоў, якія гадуюць дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці”. Плануецца, што ўдзел у сустрэчы возьме каля 50 сямей. Ім будуць прапанаваны найноўшыя псіхалагічныя методыкі па самарэгуляванні і псіхалагічнай дапамозе. Мерапрыемства будзе ладзіцца у фармаце трэнінга, што прадугледжвае практычнае замацаванне атрыманага тэарытычнага блоку. На трэнінгу бацькі таксама атрымаюць падарункі ад нямецкай касметычнай кампаніі “Бюбхен”.
Сустрэча ладзіцца ў 2-ой дзіцячай паліклініцы Гродна а 14 гадзіне.
Акцыя працягнецца 3 снежня. У 13 гадзін у гіпер-маркеце “АЛМИ” для дзетак будуць праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы, якія Гродзенскі дзіцячы хоспіс падрыхтаваў сумесна з творчым цэнтрам “Спектр” і гродзенскім універсітэтам імя Я. Купалы. У праграме – выступы танцораў, спевакоў і клоунаў, а таксама незвычайныя развіваючыя гульні, якія падымуць настрой і дадуць зарад бадзёрасці. Для дзяцей будзе арганізаваны салодкі стол.
Па матэрыяле прэс-рэліза ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”