Постаці 2: Тамара Вяршыцкая

|

“Я адчула, што раблю нешта важнае, калі занялася тэмай вайны… Я пачала шукаць жыццё ў трагедыі, пачала шукаць гісторыі, калі праяўлялася чалавечнасць. Справа майго жыцця – паказаць чалавечыя адносіны ў любых абставінах”, – прызнаецца Тамара Вяршыцкая, заснавальніца Музея Яўрэйскага Супраціву ў Навагрудку.

Постаці 2: Сяргей Чыгрын

|

Слонімскі краязнавец, паэт і журналіст Сяргей Чыгрын лічыць, што без ведання гісторыі сваёй мясцовасці і без ведання свайго роду беларусы будуць манкуртамі.

Малыя гарадзенскія калядоўшчыкі: гісторыя новых беларускіх калядаў у Гародні

|

Адной з самых яркіх падзеяў у беларускім культурным жыцці Гродна мінулага года стала стварэнне дзіцячай групы калядоўшчыкаў, якія імгненна сталі зоркамі сацыяльных сетак. 

Памёр Мікалай Тарасюк – адзін з герояў праекта «Постаці»

|

Народны майстар Беларусі, чалавек, які мог працаваць з любым прыродным матэрыялам – лазой, карой, саломай, дрэвам, паколькі амаль 80 гадоў пражыў на ўскрайку Белавежскай пушчы.

Бард Сяргей Башлыкевіч запрашае на творчую сустрэчу ў Гродне

|

Бард Сяргей Башлыкевіч, лідар гурта Leibonik, завітае ў Гродне 17 студзеня. Творчая сустрэча пачнецца ў 18.00 у галерэі Крыга.

У Гродне пройдзе вечарына памяці Юрыя Гуменюка

|

Вядомы беларускі паэт і журналіст Юры Гумянюк трагічна загінуў у Гродне два гады таму.

Гарадзенскія Dzieciuki далі вялікі сольны канцэрт у Мінску (фота + відэа)

|

Гарадзенскі гурт Dzieciuki, які ў мінулым месяцы атрымаў прэмію “Героі году”, выступіў 9 студзеня ў мінскім клубе “Піраты”. У якасці падтрымкі зайгралі сябры музыкаў – гурт M. G., таксама выступіў Фёдар Жывалеўскі. Канцэрт вёў Аляксандр Памідораў.

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

|

“Мы нарадзіліся тут і працаваць павінны тут, таму што тут наша публіка. Дзе б мы ні былі, сярод якіх эмігрантаў не выступалі, менавіта тут, дзе чалавек нарадзіўся, яго месца і там яго найвялікшая папулярнасць”, – такой думкі прытрымліваецца акцёр, бард і шоўмэн Віктар Шалкевіч.

Хор “Бацькаўшчына” зладзіў Калядны канцэрт у царкве

|

Наведвальнікі храма ў гонар свяціцеля Лукі, які знаходзіцца на тэрыторыі абласнога клінічнага шпіталя, пачулі 7 студзеня ў выкананні харыстаў беларускія калядкі.

Постаці 2: Юры Качук

|

Юры Качук атрымлівае задавальненне ад прыгатавання ежы, але прызнаецца, што рэстаратарам ніколі не быў бы, бо гэта руцінная, манатонная і канвеерная праца, якая перашкаджае кулінарнай творчасці.