Постаці 2: Юры Качук
Чалавек шматлікіх талентаў – малюе, піша вершы і сцэнарыі, захапляецца камп’ютарнай графікай і калекцыяніраваннем, здымае дакументальныя фільмы і шмат чаго іншага, але найбольш Юрыю падабаецца кухмарыць. І гэта ў яго вельмі добра атрымліваецца.
Рагойш, бэбах, халаднік: топ-7 беларускіх страваў. З рэцэптамі! |
||
Напрацягу некалькіх дзесяцігоддзяў Юры Качук здолеў сабраць шмат кулінарных сакрэтаў, якімі валодалі некалькі пакаленняў нашых землякоў. Усе гэтыя рэцэпты ён уклаў ва ўнікальную энцыклапедыю беларускага кухарства – кнігу “Моц смаку”, якая выйшла ў 2010 годзе. Аўтар падае ў кнізе больш за 350 рэцэптаў з падрабязным апісаннем гатавання страваў і здымкамі, зробленымі ў часе гатавання. Так смачна апісаць беларускія стравы, апроч Юры Качука, мог хіба толькі Якуб Колас у паэме “Новая зямля”.
Юры Качук з’яўляецца сааўтарам яшчэ адной кулінарнай кнігі “Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гродзеншчыны”.
Глядзіце таксама:
Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)