Фотарэпартаж: Этнафэст-2015 у Гродне спалучыў традыцыю з сучаснасцю
Чарговы фестываль этнічнай і фолкавай музыкі прайшоў у межах Дня горада. На летнюю сцэну парка Жылібера падняліся гурты, што выконваюць як цалкам традыцыйныя мелодыі, так і сучасныя электронныя апрацоўкі.