Мастакі, музыкі і дыпламаты сустрэліся на “Скрыжаванні”

Супольная выстава гарадзенскай мастачкі Валянціны Шобы і яе польскага калегі Збігнева Тэрэпкі дала магчымасць пазнаёміцца не толькі з іх творчасцю, але і вершамі двух польскіх святароў-паэтаў, спевамі Зміцера Вайцюшкевіча ды новым консулам Польшчы па справах культуры.

Віктар Літвінюк: Мэта выставы – папулярызацыя гісторыі

|

У гарадзенскай мастацкай галерэі “У Майстра” 13 верасня адкрылася ўжо другая персанальная выстава графічных работ мастака Віктара Літвінюка “Кронан (ХХ ст.)”, якая супала з яго 30-годдзем.

Сонную гарадзенскую нядзелю разварушыў сталічны “Zabor”

|

У Гродне 8 верасня атмасферу на ўвесь дзень задала выстава конкурса “На Zaborе” ў межах акцыі “Адзін Zaborысты дзень”. Яна пачалася ў выставачнай зале па вул. Ажэшкі.

Фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro ажывіў Льва Бакста

|

У Гродне 31 жніўня прайшоў міжнародны фестываль вулічнага мастацтва Grand Teatro, прысвечаны мастаку Льву Баксту.

“Вольнае паветра” – выдатны адпачынак у канцы лета

Фестываль “Вольнае паветра” 24 жніўня сабраў на хутары “Шаблі” беларускіх аматараў этнічнай музыкі. Адна з найбольш значных музычных падзей лета адбылася нягледзячы на тое, што ў ліпені хутар гарэў. Спраўдзіць, што чуваць у свеце этна, выбраліся і карэспандэнты “Твайго стылю”.

Транспамежны фэст сабраў у Гродне зорак беларускага этна

|

Другі дзень фэсту “Падарожжа ў Этнаказку” прайшоў у Гродне 18 жніўня. Ахвотныя маглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў і выступамі польскіх гасцей, але і паслухаць вядомых беларускіх выканаўцаў этнічнай музыкі.

Ёнас Страздаўскас: “Я прывёз туман з Літвы”

Выставу “Адлюстраванне” ў галерэі “Крыга” прадставілі беларуская мастачка Валянціна Шоба і літоўскі фатограф Ёнас Страздаўскас.

Гарадзенка малюе партрэты крошкай з аўтаколаў

|

Першая ў Беларусі “recycling art” мастачка 5 жніўня стварыла чарговы партрэт з дапамогай раскрышанай аўтамабільнай шыны. Калекцыя Юліі Коўш папоўнілася партрэтам сына брытанскага прынца Уільяма і Кейт Мідлтан у 25-гадовым узросце.

Мікола Бандарчук: “Не кожны мастак здольны скапіраваць сваю ўласную працу”

У паўзмроку Фарнага касцёла адкрылася выстава копій “Польскіх Мадоннаў” – абразоў Маці Божай, каранаваных кардыналам Стэфанам Вышыньскім.

Уладзімір Мурахвер: “Сябры кажуць, што я зацыклены на габрэйскай тэматыцы”

Упершыню за апошнія гады настолькі знакавая падзея адбылася ў гарадзенскай сінагозе”, – такімі словамі старшыня габрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі адкрыў выставу Уладзіміра Мурахвера.