Выставу іканапісу “Зорка пуцяводная”, прысвечаную абразам Маці Божай “Адзігітрыя”, адкрылі 23 лютага ў Музеі гісторыі рэлігіі. Выстава прымеркавана да XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі Благавест”, а назва звязана з Каложскай царквой і яе цудатворнай іконай. “Адзігітрыя” ў перакладзе з грэцкай – “пуцяводніца”.
Пастаноўку “Гісторыі, якія мы ніколі не расказвалі” паказалі 22 лютага ў абласным драматычным тэатры. Гэты выступ артыстаў Люблінскага тэатра танца – частка праекта, скіраваная на знаёмства гледачоў Беларусі, Украіны, Грузіі і Азербайджана з сучасным польскім танцам.
З чатырох гуртоў, якія паедуць сёлета на конкурс у межах фестывалю “Басовішча”, два з Гродна. Іх адабралі 19 лютага ў Мінску на “Адборышчы”. Журы конкурсу прапагандуе жанравую разнастайнасць. Гэта заўважна: .К –праект эксперыментальнай музыкі, а M.G. – рокеры.
Поўную залу ахвотных паверыць у казку, магію і прыгожы падман двойчы за дзень збіраў гала-канцэрт трэцяга Міжнароднага фестывалю фокуснікаў “Magic show”, што праходзіў у Гродне 21 лютага. Фокуснікі з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі здзіўлялі гаражан спрытнасцю рук і смеласцю артыстычных задумаў. Пасля канцэрта адбылося ўзнагароджанне удзельнікаў конкурснай праграмы фестывалю.
Самае чаканае мерапрыемства тыдня – фестываль фокуснікаў “Magic Show”. Там выступяць фокуснікі з Італіі, Польшы, Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны. Таксама можна завітаць у гарадзенскія бары і паслухаць хіп-хоп, фанк і паглядзець на выступы ілюзіяністаў.
Фотаальбом мастака Музей гісторыі рэлігіі набыў у 1981 годзе ў жыхара вёскі Лунна, які знайшоў каштоўныя здымкі на гарышчы ўласнай хаты. У фотакалекцыі 755 здымкаў, гравюр, літаграфій і дакументаў. На выставе прадстаўлены 54 з іх. Яны распавядаюць пра лёс Альфрэда Ромера, яго час і атачэнне.
Цяпер у Цэнтры рамёстваў па вуліцы Рэйманта, 12 будзе больш наведвальнікаў. У скульптараў і мастакоў з’явіўся свой начальнік – Святлана Полчанкава. Пад яе кіраўніцтвам выставы абяцаюць праводзіць значна часцей. Першай ластаўкай стала персанальная выстава мэтра гарадзенскай скульптуры – рэзчыка па дрэве Мікалая Скляра.
На занятках, прысвечаных беларускай паэзіі, наведвальнікі курсаў узгадавалі творцаў – Купалу, Коласа, Багдановіча і іншых – ды чыталі іх вершы. Госцем вечара быў малады паэт Алесь Плотка.
Знакамітыя туфлі пакінулі адбітак сваёй чырвонай падэшвы ў праграме Тэатра лялек, прысвечанай дню закаханых, якая называлася “Саша+Маша”. Матывы лабутэнаў самым нечаканым чынам упляталіся ў сцэнічныя нумары і давалі нагоду яшчэ раз пажартаваць разам з героямі мініяцюр. Для тых, каму ад закаханасці стала зусім не да жартаў, у тэатры арганізавалі дапамогу. Можна было “ажаніцца” ў імправізаваным ЗАГСе ці паваражыць на лёс і каханне.
Герой аступіўся і… стаў героем. “Паслізнуўся – упаў – ачуняў – гіпс”. Герой новага фільма Андрэя Курэйчыка таксама – патусіў па-свойску ў далёкай Амерыцы, а ў выніку – чамадан, аэрапорт, Беларусь. Далей – проста з моста ў вір галавою – сутыкнуўся з пытаннем: “Як тут жыць”.