Мастацтва рук падманвае прыгожа. У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль фокуснікаў
3 align=”” alt=”magic show – 2016 ” width=”725″ height=”410″ >
Першым вышаў на гарадзенскую сцэну чарадзей з Украіны Віталь Лузгар. Дапамагалі яму тварыць цуды белыя галубы. Адкуль яны браліся і куды пасля падзеліся засталося для ўсіх загадкай.
Сваім нумарам Віталь сапраўды давёў, што “Украіна мае таленты” і што ён не дарэмна перамог у аднайменным конкурсе. Пасля канцэрта, ператварыўшыся ў звычайнага чалавека, чарадзей расказаў, што яму вельмі падабаецца ў Беларусі – добрыя дарогі, смачныя прадукты і шчырыя людзі заваявалі яго сэрца – без фокусаў. Аднак фокусы, яго меркаваннем, патрэбныя нават там, дзе “ўсё добра”. Таму іх любяць і ў Беларусі, і ва ўсім свеце: “Дарослым людзям хочацца на пару хвілін перанесціся назад у дзяцінства, і мы даём іх такі шанец”.
Менталіст з Літвы Нікалас Кім чытаў думкі гарадзенцаў, “склейваў” разрэзаныя вяроўкі, і з вачамі, залепленымі скотчам, адгадваў малюнкі на ігральных картах.
Акрамя фокусаў ён здзівіў гарадзенцаў гатоўнасцю рызыкаваць уласнымі брывамі дзеля праўдападабенства нумара.
Амасферу чароўнай казкі стваралі танцоры, што адкрывалі шоў і выходзілі паміж нумарамі фокуснікаў.
Беларускі маг і чарадзей Васіль Труноў, вядомы па ўдзелу ў расійскім тэлешоў “Удиви меня”, змог здзівіць і нашу публіку. Гарадзенцы перанясліся ў казку пра Алісу, што выйшла наўпрост з люстэрка, пабачылі прыклад левітацыі і пазнаёміліся з белым трусікам, якога фокуснік выняў з “чароўнага тазіка”.
“Фокус” наступнага нумара быў у тым, што людзі шчыра радаваліся з’яўленню “злодзея-кішэнніка”. У мужчын, каторых фокуснік Рафал Валюш запрасіў на сцэню ў якасці асістэнтаў, ён з лёгкасцю даставаў з кішэняў гаманцы, акуляры і ключы.
Зняць гальштук ці папругу так, каб суразмоўца нават не заўважыў, для яго было больш чым проста. Пасля канцэрта Рафал падзяліўся ўражаннямі ад “рабаўніцтва” на гарадзенскай сцэне. Аказалася, што мясцовыя жыхары не такія расслабленыя, як у Еўропе, і залезці да іх у кішэню не так проста. Але для сапраўды спрытных рук перашкодаў не існуе.
На тое, што яго прадстаўляюць як “злодзея-кішэнніка”, Рафал не крыўдуе і толькі ўсміхаецца: ”прафесія такая”.
Таксама чарадзей распавёў, што выкарыстоўвае веды па “магіі крадзяжу” не толькі на сцэне. У Варшаве, дзе жыве фокуснік, ён супрацоўніцае з паліцыяй – вучыць супрацоўнікаў пазнаваць кішэннікаў у натоўпе і супрацьдзейнічаць кішэнным крадзяжам.
Ігар Кід з Беларусі выступіў з нумарам “Пясок супраць вады”. Ігар, удзельнік тэлешоў “Я могу!”, змог стварыць цуд і на гарадзенскай сцэне. Каляровы пясок у яго руках цёк як вада, рабіўся нябачным і з’яўляўся ізноў.
Французкі госць Гійём Дансо здзівіў мясцовых жыхароў ужо тым, што выступаў з мініяцюрным вантузам, каторы, са словаў фокусніка, “скончыў універсітэт вантузаў у Мінску”. Разумная прылада ўмела лічыць і адгадваць карты.
Але і без яе дапамогі фокуснік мог тварыць цуды. Напрыклад, аднаўляць спаленыя прадметы.
Магічны дуэт “Double Fantasy” з Украіны – Віталь і Алена Гарбачэўскія, прывезлі ў Гродна “Мару мастака”. Нумар, дзе намаляваная на мальберце дзяўчына ажывае, а ў канцы знікае бясследна. Алена пад час выступу чароўным чынам змяняе чатыры сукенкі, танцуе, левітуе і раствараецца ў паветры.
Нумар укранскай пары прызнаны лепшым трукам у сусветнай супольнасць ілюзіяністаў – гарадзенцы маглі ўпэўніцца ў тым на ўласныя вочы.
2 align=”” width=”725″ height=”510″ >
Алена расказала, што да сустрэчы з Віталём ужо выступала на сцэне – была танцоркай. Асістэнтак ілюзіяністаў пад той час лічыла проста прыгожымі лялькамі, і нават не думала, што лёс прапануе ёй такі “фокус”. Аднак у шлюбе Віталь прапанаваў жонцы далучыцца да яго творчасці, і сумесная праца дала плён. Зараз, са словаў Алены, стала зразумела, што “ляльцы” у фокусах месца няма.
1 align=”” width=”725″ height=”410″ >
Каб прыдумваць і рэалізоўваць дзівосныя ілюзіі патрэбен унёсак абоіх, а таксама падтрымка сяброў, калег і, безумоўна, публікі.
Тыя ўдзельнікі фестываля, што пакуль толькі ідуць да вяршыняў майстэрства, спаборніцалі за дыпломы гарадзенскага фестываля напярэдадні. Конкурс для навічкоў меў тры намінацыі – ментальная, сцэнічная і мікра-магія. Яны выступалі ў дзвюх узроставых групах – да і пасля 18 гадоў. Лепшыя фокуснікі атрымалі ўзнагароды ад журы фестывалю на сцэне гарадзенскага драматычнага тэатра.
6 align=”” width=”725″ height=”410″ >
Сяргей Палявоў з Санкт-Пецярбурга ўдзельнічае ў гарадзенсім “Magiс show” другі раз. У 2013 годзе ён наведаўся ў наш горад упершыню, і атрымаў трэцяе месца ў жанры ментальнай магіі. Да дыплома першай ступені, якім Сяргея узнагародзілі зараз, прышлося пераадолець складаны шлях. “Вучыўся чытаць думкі, рыхтаваўся, – кажа Сяргей. – Чытаць думкі гарадзенцаў было не больш складана, чым жыхароў іншых месцаў. Хаця ёсць розніца ў мовах, але цалкам ўсё зразумела”. Таксама менталіст адзначыў, што думкі ў гарадзенцаў вельмі светлыя – прынамсі, пад час канцэрта, ніхто не трымаў у галаве кепскіх помыслаў.
Іван Арлоў з Омска таксама павязе дадому ўзнагароду першай ступені. На леташнім фестывалі ён атрымаў адразу два трэціх месцы – у ментальнай і сцэнічнай магіі, а зараз журы прызнала яго лепшым. У шэрагу сваіх перамог Іван бачыць і ўплыў нашага “чароўнага” горада: “Гродна стаў для мяне шчаслівым!”
5 align=”” width=”725″ height=”410″ >
Здымкі аўтаркі