Культурны шок у год культуры: як у сеціве жартавалі пра знакаміты білборд з “Коласам-Купалам”
Шэдэўр ад гарадзенскіх культурніцкіх дзеячоў 20 мая пайшоў гуляць па сеціве і несці культуру ў масы. Паабураўшыся спачатку, інтэрнаўты сталі ва ўвесь голас смяяцца. Бо што яшчэ застаецца жыхару культурнай сталіцы, перажыўшаму культурны шок у год культуры? Пасмяемся разам з хвалі гарадзенскага гумару, што паўстала ў адказ на чыноўніцкі крэатыў.