У новым кліпе Яўген Якуш выступіў у вобразе ведзьмака з сярэднявечча

Здымкі праходзілі ў Гродне, было задзейнічана прафесійнае абсталяванне: генератары, святло, дым-машына і шмат іншага. Танцорам даводзілася працаваць у позні час пры халодным надвор’і.


“Усе складанасці пераадолены і гэта радуе. Сёння нам прыемна прадставіць людзям новую работу. Наш кліп паказвае прыгажосць і дзёрзкасць касцюмаў. Ідэі сапраўды ўзятыя са старажытных фальклёрных вобразаў ведзьмаў. Самыя прыгожыя жанчыны былі звязаны з цёмнымі сіламі, іх заўсёды выдаваў чорны, сэксуальны погляд. Ну а я ўжо быў у вобразе галоўнага ведзьмака.


Дадзеная праца вельмі важная для мяне, бо кліп паказвае і мой ўнутраны адваротны бок, і працу ўсяго калектыву. Я вельмі перажываў за дзяўчат, каб толькі яны не захварэлі ў халоднае надвор’е”, – расказаў Яўген.

 

Танцор лічыць, што менавіта сярэднявечны фальклор з’яўляецца “залатой жылай”, з якога сучасныя артысты могуць чэрпаць самыя яркія і творчыя ідэі.