Спекталь, на якім спаць не будуць. У Драмтэатры рыхтуюць прэм’еру пра тое, “як прышыць старую”

Новы спектакль паводле п’есы амерыканскага драматурга Джона Патрыка “Дарагая Памэла” гарадзенцы пабачаць у выходныя 17-18 верасня. Рэжысёр абраў для пастаноўкі другую назву твора – “Як прышыць старую” (“Как пришить старушку”).

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім саборы

У Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ўжо стала традыцыяй адзначаць штогод Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе 4 верасня згадалі творчасць народных паэтаў Беларусі, якія ў сваіх творах звярталіся да Бога і царквы.

Гарадзенскі гурт Earworm прэзентаваў апошні альбом “Last Cocktail”

|

На “Першаку” выходзіць чацвёрты і апошні альбом беларускага гурта Earworm, які на працягу 12 гадоў без лішніх словаў насычаў гарадзенскую і постсавецкую сцэну самабытнай сумессю арт-рока, нойза, шугейза і псіхадэліі. Слухай, уяўляй, натхняйся, бясплатна пампуй і чытай, чаму гэты альбом апошні, на віртуальных старонках 34mag.

Сляпы музыка з Гродна зачараваў сваім талентам Мінск

|

У мінскім храме ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прайшоў незвычайны канцэрт: невідушчы музыка з Гродна Валянцін Станкевіч скарыў прыхаджан храма сваім голасам. А яшчэ – вольным валоданнем італьянскай мовай і віртуознай грой на баяне. У марах хлопца – аб’яднаць намаганні ўсіх невідушчых спевакоў, каб для іх выдалі царкоўную кнігу са спевамі, якія выконваюцца падчас набажэнстваў, піша sobor.by.

Гарадзенскія канцэрты на балконах хоча аднавіць “Гроднааблсаюздрук”

|

Пра адметнасці новай крамы “Багач” і планы на будучыню расказаў газеце “Перспектыва” дырэктар “Гроднааблсаюздрука” Павел Скрабко.

“Маляваць можа кожны”. Red Art прапануе гарадзенцам стварыць жывапісны шэдэўр за дзве гадзіны

|

Цікавы фармат адпачынку – маляванне па матывах класічных карцін – прапануе ў Гродне суполка Red Art. Ахвотныя паспрабаваць сябе збіраюцца ў адной з гарадзенскіх кавярняў і пад кіраўніцтвам прафесійнага мастака ствараюць копію-інтэрпрэтацыю якой-небудзь знакамітай карціны. Філіжанка кавы, кубак чаю ці бакал віна спрыяюць разняволенай атмасферы сустрэчы, а каб голад не адцягваў увагу ад творчасці, у перапынку гасцям падаюць салат. Праз дзве гадзіны кожны удзельнік мае мноства добрых уражанняў і ўласнаручна створаны шэдэўр. 

Джазавая нядзеля: на Савецкай граў джаз, блюз і рок-н-рол

|

Гарадзенскія і мінскія музыкі ўвечары 21 жніўня зайгралі джазавыя і блюзавыя кавалкі на прыступках палацу культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне. Выступілі не толькі гарадзенцы “Радыус 02II40”, “SHADE OF WHITE” і АТРтрыа Ігара Гіро ды мінчукі Уладзімір Ткачэнка і Людміла Куц, але і віленскі “The Road Band”, які прыехаў у Гродна адразу з фестывалю кантры ў Вісагінасе.

Лідар гурта Dzieciuki: “Мы з Міхалком ляцім у адной эскадрыллі, на суседніх знішчальніках”

У польскім Вроцлаве 17 верасня адбудзецца сумесны канцэрт “Brutto & Ляпіс” c гродзенскай групай Dzieciuki. “Камсамолка” вырашыла даведацца, у чым сакрэт рокерскага сяброўства ў лідара гурта Dzieciuki Аляксандра Дзянісава.

Лідар “Троіцы” Іван Кірчук агучыў “краязнаўчую казку” пра Гродна

|

У рамках аўдыёпраекта “Краязнаўчая казка”, які ладзіць штотыдневік “Аргументы і факты” пры падтрымцы кампаніі velcom, лідар этна-трыа “Троіца” Іван Кірчук агучыў краязнаўчую казку пра ўзнікненне горада Гродна. Яе можна праслухаць або спампаваць на сайце kazka.aif.by. Гэта сёмая казка з тых дзесяці, што спецыяльна для праекта агучылі знакамітыя асобы Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Mirum Music Festival 2016: што запомнім?

Другі дзень фестывалю, 14 жніўня, закончыўся дажджом і доўгачаканым канцэртам украінскага гурта Onuka, які выступіў класна ды на высокім узроўні. З фестывалю мы запомнім таксама іншыя “выступленні” – мужчын, што любляць распранацца.