У Гродне адкрылася беларускамоўная крама “Багач”, дзе можна выпіць кавы і зрабіць фота

|

На адкрыццi гараджанам распавялі гісторыю будынка, дзе размясцілася крама, а таксама пазнаёмілі з прадукцыяй.

 

Шмат хто думаў, што “Багач” будзе чарговай кніжнай кропкай. Але замест паліц з часопісамі і кнігамі тут ёсць крышталь, стэлажы з туалетнымі водамі і нават месца, дзе можна зрабіць 3D фота i фота на дакументы. Друкаванай прадукцыі акурат мала.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >


“Віншую гарадзенцаў з адкрыццём новай крамы і з новым сучасным аб’ектам, дзе наведвальнікі могуць не толькі купіць кнігу, часопіс, сувеніры, але і выпіць кубак кавы. Таксама можна будзе скарыстацца самымі сучаснымі паслугамі. Усё гэта сведчыць пра тое, што “Гроднааблсаюздрук” жыве і развіваецца”, – адзначыў на адкрыццi крамы намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Уладзімір Матусевіч.

 

 

У краму набіралі супрацоўнікаў, якія валодаюць не толькі рускай і беларускай мовамі, але і хаця б адной замежнай.