Сляпы музыка з Гродна зачараваў сваім талентам Мінск

|

 

Па словах Валянціна, музыка ў яго жыцці была заўсёды.

 

– З ранняга дзяцінства я чуў музыку, бацькі спявалі, музыка гучала з аўдыёкасет і грампласцінак. Без музыкі ніяк. Музыка заўсёды дапамагае, – кажа ён.

 

Насуперак сваёй хваробе, пасля заканчэння школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку Валянцін скончыў Гродзенскі каледж мастацтваў. У 2009 годзе ён заваяваў Гран-пры на міжнародным музычным фестывалі ў Маскве ў намінацыі інструментальная музыка – сыграў на фартэпіяна санату Ёзэфа Гайдна. Пры тым, што яго асноўны інструмент баян, а на конкурс ён ехаў як вакаліст. Варта адзначыць, што ён стаў лаўрэатам конкурсу і ў якасці вакаліста, выканаўшы песню на беларускай мове пра родны Гродна.

 

– Бог надзяліў яго неверагодным тэнарам, ён спявае арыі, оперныя партыі і ведае некалькі моваў, – расказвае пра Валянціна іерэй Дзімітрый Ворса, настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска.

 

Сёння Валянцін вучыцца на 3-м курсе Расійскай дзяржаўнай спецыялізаванай акадэміі мастацтваў па класе баяна, а паралельна з’яўляецца пеўчым храма Уваскрэсення Хрыстова ў Маскве.

 

У марах хлопца – аб’яднаць намаганні ўсіх невідушчых пявучых гістарычнай Русі, каб для іх пачалі выдаваць кнігі царкоўных спеваў.

 

– Некаторыя царкоўныя ноты для невідушчых выдаюцца, але важна, каб для нас выдалі тэксты царкоўных спеваў, якія звычайна выконваюцца на богаслужэнні, – тлумачыць ён.

 

Канцэрт Валянціна ў мінскім прыходзе храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прайшоў у рамках сацыяльна-творчага праекта “Жыццё з белым кіем”. Праект прысвечаны невідушчым людзям, якія адбыліся ў жыцці.

 

– Канцэрт проста дзіўны! Я не чакала, што ён будзе спяваць на італьянскай! Колькі гэта працы, стараннасці і цярпення трэба, каб такога дасягнуць. Нам трэба цягнуцца за такімі людзьмі і браць з іх прыклад, – уражаннямі ад канцэрту дзеліцца мінчанка Вера Мошкіна. – Вельмі радасна, што чалавек можа такое!

 

На думку Валянціна Станкевіча, італьянскі мова “спецыяльна створана для спевакоў – яна вельмі музычная”. Што тычыцца музыкі, то…

 

– Правільная музыка павінна весці душу да гармоніі, да сугучнасці, да згоды. Павінна ўлагоджваць, наводзіць на мірныя думкі, наводзіць на стварэнне, – глыбакадумна пра галоўнае ў сваім жыцці разважае Валянцін.

 

Праект “Жыццё з белым кіем” – сацыяльна-творчы праект для невідушчых людзей, арганізаваны прыходам храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў Мінску і праграмай “Святло душы” 1-га канала Беларускага радыё.

 

Праект прадугледжвае цыкл лекцый, канцэртаў, аўтарскіх сустрэч творчых невідушчых людзей са звычайнай аўдыторыяй. Удзельнікі гэтага праекта ніколі не рабілі сабе зніжку на сваю хваробу: яны атрымалі вышэйшую адукацыю, асвоілі камп’ютар, рэалізоўваліся ў прафесіі, знайшлі свой ​​шлях да храма.