Адкрыццё “Мова нанова” ў Гродне: голас Барадуліна, Беларусь у абдымках зорак і народныя прымаўкі

Мінскіх гасцей Глеба Лабадзенку і Алесю Літвіноўскую прыемна здзівіла колькасць чалавек, што прыйшлі 14 сакавіка на прэзентацыю “Мова нанова” ў Гродне. Па іх словах, у Бабруйску на такую імпрэзу прыйшло 20 чалавек, у Гомелі – 30. У Гродне ж – каля 100.

Кватэрнікі ў Гродне: гісторыя і сучаснасць

|

Наколькі папулярныя кватэрнікі сярод гарадзенцаў, якімі былі раней, дзе з цягам часу будуць праводзіцца і што чакае гэтую з’яву ў будучыні? Пра канцэрты ў кватэрах даведвалася карэспандэнтка “Твайго стылю”.

У гарадзенскай Фары прадставілі паштоўкі з серыі “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”

Паштоўкі, падрыхтаваныя валанцёрамі партала Grodnensis.by, спалучаюць працы маладых беларускіх дызайнераў, графікаў і мастакоў з вершамі беларускіх паэтаў. Сёння, 9 сакавіка, працы можна было пабачыць і набыць у Фарным касцёле.

У Гродне працуе выстава святочных паштовак (фота)

|

Выстава “Вестачка да свята” адкрылася ў Музеі гісторыі рэлігіі 5 сакавіка. Старыя паштоўкі ХІХ і ХХ стагоддзя, прадстаўленыя на выставе, прысвечаныя Калядам, Вялікадню, Новаму Году, а таксама савецкім святам, такім як 8 сакавіка і 23 лютага.

Шырокая Масленіца: як гарадзенцы зіму праводзілі (фота + відэа)

Традыцыйныя “Провады зімы” прайшлі ў Пышках 1 сакавіка. Як штогод, не абыйшлося без салдацкай кашы, выступаў вайскоўцаў ды маржоў. Хіба толькі снегу ўжо даўно не было.

Украінскі кавер-гурт зайграў песні аўстралійскіх класікаў року ў Alpha Centauri

У Гродне 22 лютага прайшоў канцэрт-трыб’ют AC/DC, на якім выступіў украінскі гурт з амаль што ідэнтычнай назвай AS/DS. Нагоды было ажно тры: аддаць даніну памяці першаму вакалісту Бону Скоту, адзначыць 40-годдзе гурта, а таксама – Дзень абаронцы Айчыны.

“Правінцыя Святога Францішка”: кніга-падарожжа і кніга-сустрэча

У пятніцу 21 лютага адбылася прэзентацыя новай кнігі Дануты Бічэль “Правінцыя Святого Францішка”. Гэта трэцяя кніга прозы аўтаркі і, па яе словах, апошняя.

На “Каложскім дабравесце” выступілі хоры стараабраднікаў і Армянскай Царквы (відэа + аўдыя)

Канцэрт хораў з Расіі і Арменіі прайшоў 21 лютага ў Новым замку ў межах XIII фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест”. Выступілі хор Маскоўскага старабрадніцкага кафедральнага сабора Пакрова Божай Маці і хор “Аватамк” царквы святога Рыгора асветніка Эчміядзінскага манастыра з Арменіі.

У Гродне адкрылася вялікая выстава літоўскіх мастакоў

|

Выстава чальцоў Саюза мастакоў Літвы пад назвай “Памяць і адценні часу” адкрылася ў Гродзенскай выставачнай зале 20 лютага. Яна прысвечана 300-годдзю з дня нараджэння літоўскага паэта Крысцыенаса Данелайціса і прымеркавана да 96 гадавіны адраджэння літоўскай дзяржаўнасці.

У Музеі гісторыі рэлігіі адкрылася выстава “Вялікі цудатворац”

|

Выстава, якая складаецца з больш чым 100 ікон, кніг і іншых прадметаў, прысвечаных святому Мікалаю, працуе ў межах ХІІІ Фестывалю праваслаўных спеваў “Каложскі дабравест”.