“Пікавая дама” Гродзенскага лялечнага намінаваная на Нацыянальную тэатральную прэмію

|

Акрамя гродзенскага спектакля на перамогу ў намінацыі “Лепшы спектакль тэатра лялек” прэтэндуюць лялечнікі з Мінска, Віцебска, Магілёва і Гомеля.

Кераміку і графіку аб’яднала жаночая тэма

Выстава літоўскай графікі і керамікі адкрылася 6 лістапада ў Гродзенскай выставачнай зале. Экспазіцыю арганізавала Генеральнае консульства Літвы ў Гродне. Працы, прадстаўленыя на вернісажы, належаць дзвюм мастачкам – Дануце Жальнеруце і Дайве Ложыце.

“Святы Губерт – гэта асоба з легенд, пра якую амаль ніхто і не ведае, або забыліся”

|

Увечары 2 лістапада святкаванне Дзён святога Губерта ў Гродне працягнулася прэзентацыяй вынікаў пленэра маладых гарадзенскіх мастакоў у “Кальяннай №4”.

Лекар для святыняў

|

“Што ты адчуваеш, калі трымаеш у руках цудатворны абраз?” – “Я адчуваю, што пакаленні людзей маліліся на яго”.

Уваскрасенне духовасці Едруся Мазько

|

Універсітэцкая аўдыторыя ў корпусе гістфаку ледзьве змяшчала ўсіх гасцей, якія прыйшлі на прэзентацыю паэтычнай кнігі Эдуарда Мазько “Займеньнікі”. Зборнік цалкам уклаў і звярстаў сам аўтар, але ў выдавецтва так і не аднёс. Сама літаратурная сустрэча больш нагадвала дзень усПАМІНАННЯ Едруся ў гісторыях блізкіх яму людзей, якія ведалі яго як паэта, навукоўца, сябра, выкладчыка.

Спраектаваная гродзенскімі музейшчыкамі выстава прызнаная найлепшай

|

Выстава Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея “Прысвячэнне заснавальніку” да 90-годдзя заснавання музея і 120-годдзя яго стваральніка Юзафа Ядкоўскага, атрымала дыплом першай ступені конкурса “Музеі Беларусі – трэцяму тысячагоддзю”.

Букет валошак ад Алеся Пушкіна на выставе Ірыны Радкевіч

|

Выстава Ірыны Радкевіч “Гульня з колерам” адкрылася ў гарадзенскай галерэі “У Майстра” ў сераду 10 кастрычніка.

У Гродне прадставілі кнігу пра забытых мастакоў

Даследчыца Наталля Маліноўская-Франке 3 кастрычніка прэзентавала ў галерэі «Крыга» сваю кнігу «Забыты вернісаж. Творчасць мастакоў Гарадзеншчыны 1860-1930 гг.»

«Саўка да Грышка» другі раз наведалі Гродна

Лявон Вольскі 26 верасня прэзентаваў у Гродне свой дыск «Саўка ды Грышка. Сто песень: 2010-2012». На імправізаванай сцэне разам з Вольскім выступаў вядомы джазавы музыка Павел Аракелян.

Выстава польскіх мастакоў у “Крызе”

Удзельнікі сёмага міжнароднага мастацкага пленера “Гэта – Польшча” прадставілі свае творы на выставе ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.