“Пікавая дама” Гродзенскага лялечнага намінаваная на Нацыянальную тэатральную прэмію
Конкурсныя паказы праходзяць у Мінску з пачатку тыдня.
Спектакль “Пікавая дама” (сцэнічная кампазіцыя і пастаноўка Алега Жугжды) за 2 гады паспеў заваяваць шмат узнагарод.
Толькі сёлета ён удзельнічаў у 8 міжнародных фестываляў, атрымаўшы 10 прызоў.
На VI Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Пятрушка Вялікі” ў Екацярынбурзе ўзнагароджаны гран-пры. Пастаноўка таксама перамагла ў намінацыі “Прызнанне”, а майстры сцэны Ларыcа Мікуліч і Аляксандр Енджэеўскі ўзнагароджаныя ў намінацыі “Лепшая акторская работа”.
“Пікавая дама” стала лепшым спектаклем для дарослых на XI Міжнародным фестывалі дзіцячых тэатраў (Баня-Лука, Боснія і Герцэгавіна), атрымала “Прыз глядацкіх сімпатый” XXV Міжнароднага тэатральнага фестываля «Valise» (Ломжа, Польшча).
На ўдзел у Нацыянальнай прэміі пададзена 39 заявак ад беларускіх тэатральных калектываў, з якіх адабраныя 16 са спектаклямі, створанымі цягам 2010 – першай паловы 2012 года.
Пераможцы будуць абвешчаныя 19 лістапада. Яны атрымаюць грашовыя прызы і сімвал прэміі – статуэтку Паўлінкі.
Здымак http://www.region.grodno.by