Выстава польскіх мастакоў у “Крызе”

Польскамоўныя мастакі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны прывезлі на выставу розныя творы: гэта і партрэты і пейзажы, нацюрморты і выявы вядомых людзей.

 

На ўваходзе дзьве прыгожыя дзяўчынкі раздавалі кожнаму запрашэнні, і гэта стварала ўражанне свята.

 

Выставу адкрывалі генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Анджэй Хадкевіч і Анджэй Пачобут,  журналіст “Газеты выборчай” ды старшыня рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі.

 

Перад адкрыццём некалькі патрыятычных польскіх песень выканаў хор “Глос з-над Немна”.

 

 

Спадар консул у сваёй невялічкай прамове ўзгадаў першыя сумесныя выставы пачатку дзевяностых гадоў 20-га стагоддзя. Тады, па ягоных словах, працы мастакоў можна было параўнаць з тэрмінам “былі”, а цяпер – “мы ёсць”. Анджэй Пачобут не казаў шмат, а запрасіў паглядзець творы мастакоў.

 

 

Выставу лепш прыйсці і ўбачыць, чым пра яе распавядаць, кажуць наведвальнікі.