Кераміку і графіку аб’яднала жаночая тэма

Працы Дануце гэта вееры разнастайных колераў і формаў. Аўтар праз такі жаночы аксэсуар спрабуе пераказаць гледачу свае думкі. Дайве Ложыце – мастачка-керамістка, яе творы на выставе прадстаўлены васьмю фігуркамі жанчын розных выглядаў і настрояў.

Дайве прэзентавала свае творы ў Гродне асабіста. На пачатку яна падзякавала літоўскаму консульству за арганізацыю выставы, а таксама ўсім прысутным за цікавасць да літоўскага мастацтва:

 

Дануце і я ўпершыню ўдзельнічаем у выставе сумесна, упершыню ў Гродне. Я трошкі хвалявалася, бо думала, што мая кераміка і графіка Дануце не зусім падыходзяць адзін да аднаго. Але ў яе працах я адчула працяг таго, што раблю сама.

 

Жанчына – яна ў нас агульная. Вось вобраз веера: веер гэта рэч, без якой жанчына не можа абысціся.

 

Сваю серыю я пачала ствараць даўно. Усе мастакі падоўгу носяць у сабе свае думкі, пакуль яны не саспеюць. І калі ўжо немагчыма жыць з гэтай думкай, тады бярэш матэрыял і лепіш. Так атрымалася, што мае фігуры зроблены у выглядзе сасудаў, якія не проста стаяць, але і здольныя змяшчаць у сябе. І кожная мая жанчына можа перадаць свайму ўладальніку нешта, што ў яе ўнутры.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел Генеральны консул Літвы Дайле Міцкене, а таксама мастацтвазнаўца з абласнога ўпраўлення культуры Марына Загідуліна.

 

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі госці выставы змаглі паразмаўляць з Дайве і ўзяць у яе аўтограф.

 

Літоўская экспазіцыя прымае наведвальнікаў да 3 снежня.

 

Здымкі аўтара