Часопіс “LO_ok” прэзентаваў нумар пра андэграўнд і сучаснае мастацтва

|

Музыка, размовы, танцы, алкаголь: менавіта так прайшла прэзентацыя найноўшага пятага нумара гарадзенскага некамерцыйнага забаўляльнага часопіса “LO_ok”. Як і яго папярэднік, пяты нумар стаў тэматычным – ён прысвечаны гарадзенскай андэграўнднай музыцы і сучаснаму мастацтву.

Гарадзенцы Earworm выдалі “бурштынавы” альбом на мультылэйбле “Пяршак” (аўдыё)

|

Трэці альбом гурта называецца Amber і працягвае эксперыментальна-авангардны палёт, распачаты камандай больш за дзесяць год таму.

Часопіс Arche прэзентаваў у Гродне новую кнігу Юрыя Гардзеева

У суботу 12 красавіка прайшла першая ў гэтым годзе прэзентацыя Arche ў Гродне. Нешматлікія прысутныя маглі пазнёміцца з кнігай Юрыя Гардзеева пра мясцовую адміністрацыю канца XVIII ст. і новым выданнем “Балахоўцаў” пад рэдакцыяй Андрэя Вашкевіча.

Skvo’s Dance Company: “Наш танец не трэба разумець, яго трэба адчуваць” (фота + відэа)

Тэатр лялек ужо другі раз за апошні месяц прадставіў на сваёй сцэне пластычныя спектаклі. Гэтым разам на сцэну выйшлі два маладыя калектывы: мінская каманда “Skvo’s Dance Company” і гарадзенская танцавальная кампанія “Nachalo”.

Аляксандр Фядута: “Гарадзенцы, любіце свой горад!”

У Гродне прайшла прэзентацыя фільма “Амерыканка. All included”, прысвечанага зняволенню Аляксандра Фядуты ў СІЗА КДБ пасля выбараў 2010, а таксама анонс кнігі “Мой маленький Париж” пра Гродна 1960-80-х.

Рахманінаў, Шапэн і Шуберт… у шэсць рук! (відэа)

|

У гарадзенскім музычным каледжы 1 красавіка адбыўся канцэрт фартэп’яннай музыкі заслужанага артыста РФ Ніны Сярогінай ды яе вучняў.

Фотарэпартаж: “Вясна. Каханне. Заляцанне” на гарадзенскай “Мова Нанова”

|

У панядзелак 31 сакавіка прайшоў трэці занятак гарадзенскіх курсаў “Мова нанова”. Ён быў прысвечаны тэме кахання. Шукайце сябе і сяброў на фотаздымках карэспандэнта “Твайго стылю”.

Dzieciuki unplugged: у Гродне прайшла прэзентацыя дэбютнай кружэлкі (фота і відэа)

|

Паколькі апошнім часам да гурта прычапіліся ярлыкі “экстрэмістаў” і ледзь не “бандэраўцаў”, прэзентацыя альбома “Haradzienski harmidar”, што адбылася 26 сакавіка, прайшла ў вузкім сяброўскім коле. Dzieciuki гралі акустычна ў маленькай зале.

У Гродне паказалі лямцавую батлейку са шведскай каровай у галоўнай ролі (фота)

|

Дзіцячы спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр паказалі ў гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі ў нядзелю 23 сакавіка.

На VII Гарадзенскай дыктоўцы напісалі гімн Украіны

|

Пераклаў яго на беларускую мову гарадзенец Алесь Кіркевіч.

Таксама прысутныя больш за гадзіну “вывучалі беларускую мову” разам з Валярынай Куставай і Алесем Залеўскім з мінскіх курсаў “Мова ці кава”.