Dzieciuki unplugged: у Гродне прайшла прэзентацыя дэбютнай кружэлкі (фота і відэа)

|

З-за невялікага памеру памяшкання, гурту прыйшлося граць без бубноў. Саша “Сыр”, бубнар каманды, быў нават рады – меў рэдкую магчымасць пабачыць выступ свайго гурта не са спіны. Дарэчы, гэтым разам да музыкаў далучыўся скрыпач.

Сярэд інструментаў у Дзецюкоў з’явілася банджа

 

Некаторыя песні, напрыклад, “Мужыцкую праўду”, зайграць акустычна немагчыма, за што Алесь Дзянісаў выбачыўся перад публікай. Затое слухачы змаглі пачуць дзве новыя песні: сумную пра 1937 год і больш вясёлую пра тое, што “Усходне Крэсы задзяўблі, дастаў Севера-Западны край” (фрагмент яе можна паглядзець ніжэй).

Гурт, па словах саміх музыкаў, граў у акустыцы другі раз – упершыню такое было ў Берліне, у межах нядаўняга туру па Еўропе.

У цэнтры – аўтар тэкстаў Дзяніс Жыгавец

 

Адразу на месцы можна было набыць альбом ды атрымаць подпісы музыкаў. Дыск аформлены дастаткова якасна – у папулярнай зараз форме кніжачкі з тэкстамі песень, з цвёрдай вокладкай.

 

Канцэрт праходзіў акурат у дзень нараджэння аднаго з музыкаў Алеся Дзянісава – 26 сакавіка яму споўнілася 39 год. “Твой стыль” далучаецца да віншаванняў!

 

Здымкі і відэа Яна Лялевіча