Рахманінаў, Шапэн і Шуберт… у шэсць рук! (відэа)

|

На канцэрце выступілі прафесар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі і заслужаны артыст Расеі Ніна Сярогіна і яе студэнты Валянціна Бандарэнка (Беларусь) і Энрыке Лапас Ламбарда (Іспанія) – навучэнцы кансерваторыі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Падчас выступаў прагучалі творы Рахманінава, Скрабіна, Шапэна, Шумана і іншых.

Гішпанец Энрыке Лапас Ламбарда прызнаецца, што ў Гродне ды і ў Беларусі наогул упершыню. Горад яму падабаецца, асабліва ўразіў будынак драматычнага тэатру.

 

Некаторыя творы выканаўцы сыгралі ў чатыры і нават шэсць (!) рук. “Пазабавілі публіку” – аджартавалася Ніна Сярогіна.

 

Відэа Васіля Антаневіча