Фотарэпартаж: “Вясна. Каханне. Заляцанне” на гарадзенскай “Мова Нанова”
Прысутныя даведаліся пра розніцу паміж “любіць” і “кахаць”, пазнаёміліся з беларускім “лексіконам” кахання. Арганізатары ўзнагародзілі аўтараў налепшых вершыкаў з выкарыстаннем словаў “вясна”, “каханне” і “заляцанне”, які праходзіў напярэдадні занятку ў фэйсбуку.
На заняткі ў лютэранскую кірху завітаў таксама бард і актор Віктар Шалкевіч, які выканаў некалькі сваіх песен.
Наступныя заняткі пройдуць у панядзелак 7 красавіка, іх тэма – “Птушкі”. Госцем будзе гарадзенскі арнітолаг Зміцер Вінчэўскі.