Гарадзенскі “Варштат ідэй”: Магчымасцей больш у Менску – стэрэатып, які мы самі культывуем

Тыя, каму пашчасціла жыць у адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі побач з мяжой — Таццяна Касатая і Ігар Ламека з “Варштату ідэй” — расказваюць, як зарабіць добрыя грошы ў любым горадзе, чаму ў Гародні актуальны пасат на паўкабана і як склейванне з паперы адносіцца да ўратавання гісторыка-культурнай спадчынай.

Dehydrated, Exist M і Voice of Oblivion: цяжкая серада ў Моладзевым цэнтры

Для кагосьці серада 18 снежня была звычайным працоўным днем, а прыхільнікі цяжкай металёвай музыкі чакалі ў гэты дзень сапраўдную падзею. У рамках зімовага тура ў Гродна завітаў гурт Dehydrated. Падтрымалі іх выступам мінчукі Exist M і гарадзенцы Voice of Oblivion.

Зыгмунт “Зых” Буйноўскі вярнуўся ў Гродна праз 87 год

Выстава прац польскага мастака Зыгмунта Буйноўскага працуе ў гарадзенскім Новым замку. У міжваенны час, у 1926 годзе, калі мастак яшчэ быў жывы, яго выстава ўжо ладзілася ў гарадзенскім музеі.

Выстава батлеек у Гродне: верхні ярус – “неба”, ніжні ярус – “зямля”

|

Экспазіцыя, якая адкрылася 17 снежня ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі, прысвечана гісторыі батлеечных тэатраў у Беларусі і каталіцкай традыцыі стварэння калядных ясляў, ці шопак.

У гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі адкрылася калядная выстава

|

На выставе “Цуд у Віфлеемскую ноч” прадстаўлены сучасныя батлейкі, а таксама рэканструкцыі народных батлеек розных рэгіёнаў Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў.

У выставачнай зале адкрылася “Вежа” Вікторыі Ільіной

Адкрыццё персанальнай выставы мастачкі Вікторыі Ільіной адбылося 10 снежня ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі. На выставе пад назвай “Вежа” аўтарка прадставіла 28 новых работ, створаных у гэтым годзе.

У гарадзенскім Драмтэатры адкрылася выстава “Чэслаў Немэн у аб’ектыве жонкі”

Фотавыставу са здымкамі знакамітага музыкі, зробленымі ў 80-х і 90-х гадах, адкрыла яе аўтарка, жонка Чэслава Немэна, спадарыня Малгажата.

“Океан Ельзи” ў чарговы раз скарыў гарадзенцаў

Канцэрт украінскага рок-гурта “Океан Ельзи” адбыўся ў Гродне 6 снежня пры поўным аншлагу. У Лядовым палацы Вакарчук і каманда прэзентавалі новы альбом “Зямля” і не забыліся выканаць старыя хіты.

Аматарам зімы: у “Крызе” адбыўся вернісаж жывапісу Вацлава Рамашкі

Выстава гарадзенскага мастака Вацлава Рамашкі гэтак і называецца – “У пачатку зімы”. Яе адкрыццё адбылося ў арт-галерэі “Крыга” 3 снежня.

У Гродне з’явіўся стрыт-арт ад мастака Мікіты Nomerz

|

Вулічны мастак з Ніжняга Ноўгарада на мінулым тыдні завітаў у Гродна з лекцыяй, а таксама пакінуў гарадзенцам прыклад сваёй творчасці – малюнак “Шляхі” (The routes). Адшукаць яго можна ў занёманскай частцы горада.