Зыгмунт “Зых” Буйноўскі вярнуўся ў Гродна праз 87 год
Працы Буйноўскага, у тым ліку з выявамі Гродна, прывезеныя з аддзелу Падляшскага музея ў Тыкоціне, дзе размяшчаецца сталая выстава прац мастака.
Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, які акурат у гэты дзень наведваў з перадсвяточным візітам Гродна.