“Океан Ельзи” ў чарговы раз скарыў гарадзенцаў

Нягледзячы на тое, што Гродна далёка не першы горад у туры па Беларусі, музыкі выклаліся на 100 адсоткаў цягам больш чым дзвюхгадзіннага канцэрта. Чатыры разы гурт выходзіў на “біс”.

Канцэртны драйв, спалучэнне меладычнасці з магутнай энергетыкай не пакінулі гарадзенцаў абыякавымі. Нават традыцыйны кепскі ў Лядовым гук і бардак у гардэробе (пры прададзеных 2000 квіткоў прынялі толькі 800 куртак, наведнікі напісалі сем скаргаў) на сапсавалі канцэрта.

Апошні раз “Океан Ельзи” выступаў у Гродне 11 мая 2010 года ў клубе “Парламент”. Тады гурт прэзентаваў альбом “Dolce Vita”. У 2014 годзе гурту “Океан Ельзи” спаўняецца 20 гадоў.

 

Здымкі Юрыя Іванюка / vk.com/ivaniukgrodno