“Зялёная выстава”: атмесфера лесу ў цэнтры горада

У  галерэі “Крыга” адкрылася персанальная выстава гарадзенскай мастачкі Вікторыі Ільіной. Палотны аб’яднаныя пад назвай “Зялёная выстава”. На карцінах, што будуць дэманстравацца да 20-га чэрвеня, дамінуе менавіта гэты колер.

The Offspring у Мінску: глядзі відэа „Твайго стылю”!

Папулярны амерыканскі панк-гурт зайграў у Беларусі з добрым 15-гадовым спазненнем. Нягледзячы на гэта, каманда адыграла выдатна, а канцэрт сабраў мноства людзей, сярод якіх была і карэспандэнтка “ТС”.

“Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

23 мая ў Гродне прайшла прэзентацыя мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прадстаўленыя кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка” кніга і дыск утрымліваюць унікальныя фатаграфіі, гісторыю існавання і знішчэння храма, успаміны жыхароў горада і даследаванні гісторыкаў.

Прафесар Смалянчук распавёў у Гродне пра еўрапейскі кантэкст беларускай гісторыі

Вядомы гісторык выступіў перад гарадзенцамі з нагоды выхаду ў свет яго новай кнігі “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” (еўрапейскі кантэкст). Сустрэча адбылася 17 траўня ў галерэі “Крыга” ў межах “Еўрапейскага клуба ў Гародні”.

Рыцары змагаліся на турніры ў Каробчыцах

У Гродне і ў маёнтку “Каробчыцы” 11 траўня прайшоў ХIII Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў.

“Кірмаш праектаў” і дыскусія пра культуру пройдуць у Гродне

|

16 мая ў гарадзенскай кавярні “H2O” адбудзецца “Кірмаш праектаў”. Гэта адметная пляцоўка для абмеркавання грамадскіх ідэй, аб’яднаных агульнай мэтай: развіццё культурніцкай прасторы роднага горада. Да 14 мая кожны мае шанец заявіць да ўдзелу прэзентацыю свайго праекта.

Працуе выстава гарадзенскіх калекцыянераў “Гродна ў ХХ ст.”

30 красавіка ў мастацкім аддзеле Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Карскага адкрылася выстава “Гродна ў ХХ ст.” У экспазіцыі прадстаўленыя каля тысячы прадметаў з прыватных збораў гарадзенскіх калекцыянераў.

Гарадзенскі слэм: глядзі на відэа!

|

Выступы ўдзельнікаў першага гарадзенскага паэтычнага слэму ды музыку ад гурта “Раса мечтателей” можна паслухаць у відэа ад “Твайго стылю”.

Фестываль вулічнага мастацтва прайшоў у Гродне (шмат фота)

|

Мінулы суботні вечар сабраў творчую моладзь горада ў парку Жылібера. Паўдзельнічаць у фестывалі вулічнага мастацтва прыехалі госці з Мінску, Баранавіч, Гомеля, Рэчыцы, Салігорска.

Лялькі Галіны Дмітрук: аўтарскае бачанне, а не прапаганда анарэксіі

|

У галерэі “У Майстра” 17 красавіка адкрылася выстава інтэр’ернай лялькі мінскай мастачкі Галіны Дмітрук пад назвай “Lux interior”. На плакаце выставы ў бачным месцы – пазнака “18+”.