Гарадзенскія палякі ўшанавалі памяць памерлых суайчыннікаў
17 верасня для савецкага народу быў святочным днём, для польскага – днём журбы. 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, каб Заходнюю Беларусь (ці Усходнія Крэсы) далучыць да Савецкай Беларусі.