Рэліквіі французскай святой пабывалі ў Гродне

На ўрачыстасці прысутнічаў мітрапаліт варшаўскі Казімір Ныч (на здымку ніжэй у мітры – галаўным уборы біскупа).

Перыгрынацыя (падарожжа) саркафага з парэшткамі сусветна вядомай каталіцкай святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Іісуса праходзіць па касцёлах Беларусі з 1 чэрвеня па 28 жніўня. Беларусь стала 76-й краінай, у якую з Францыі завезлі рэліквіі святой.

Каталіцкая царква заклікае з пашанай ставіцца да цела кожнага чалавека. Асаблівы шацунак праяўляецца да парэшткаў святых і мучанікаў, культ якіх з’яўляецца сродкам для ўзрастання ў веры. Аднак, пакланенне рэліквіям лічыцца неабавязковым для збаўлення каталікоў.

Пры жыцці гэтая святая разважала, што не хацела б, каб яе цела было аб’ектам культу і пакланення. Нягледзячы на гэта, аздоблены магутны саркафаг важыць каля 350 кілаграм.

 

Далей рэліквіі св.Тэрэзы накіруюцца ў Брэсцкую і Віцебскую вобласці.