Вольга Кароткая: “Колькі жыцця ў Вашым жыцці?”

| Без катэгорыі

Дабрачынная фотавыстава “Жыццё” ладзіцца з 25 лютага да 1 сакавіка ў паломніцкім цэнтры праваслаўнай епархіі. На здымках: жыццё ў турме, закаханыя, нованароджаныя, знямоглыя ды няўрымслівыя, людзі ў малітве і ў мітусні, таінствы, дапамога хворым і дзецям у бядзе…

Адкрылася “Сіла духоўнага песнапення”

|

Выстава нот, аўдыёзапісаў ды кніг духоўнай музыкі “Сіла духоўнага песнапення” адчынілася ў бібліятэцы імя Карскага. Асаблівасцю выставы, якая ладзіцца ў межах фестываля праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”, стала магчымасць адлічбоўкі аўдыёзапісаў.

Тралейбус-цір выставяць на Фолюшы

|

Ён з’явіцца на канцавым прыпынку “Фолюш” 1 сакавіка і перыядычна будзе змяняць сваё месца. Іншую навінку дэпо – вясельны тралейбус – ужо зараз можна арэндаваць за 520 тысяч рублёў за гадзіну.

“Дамы эпохі” – новае вар’яцтва гарадзенцаў

Заняць чаргу зранку, дамовіцца з прадавачкай, забраць тавар у непразрыстай торбе – ці то вярнуліся часы трыццацігадовай даўніны, ці то сучасны наркагандаль?.. Не, гэта бум на лялькі! Калекцыя “Дамы эпохі” аказала наркатычны ўплыў на гарадзенцаў.

100 дзён да загаду засталося беларускім выпускнікам

“Стоднёўку” традыцыйна адсвяткавалі вучні апошніх класаў польскіх школ з усяго свету, у тым ліку навучэнцы школ у Гродне і Ваўкавыску. Першы школьны бал выпускнікі распачалі паланэзам.

Калядоўшчыкі ў праваслаўнай епархіі: каза не прайшла цэнзуру

|

Традыцыйна калядоўшчыкі наведваюць гаспадароў па дамах. Напярэдадні Новага года па старым стылі іх запрасілі на адмысловае мерапрыемства: вечар для інвалідаў, які арганізоўвала Гарадзенскае дабрачыннае таварыства пры праваслаўнай епархіі.

Гарадзенцы ўшанавалі памяць Стэфана Баторыя

Святая Імша аб супакоі душы Стэфана Баторыя і канцэрт барочнай музыкі ў яго гонар адбыліся ў Брыгіцкім касцёле ў 426-ю гадавіну смерці караля Рэчы Паспалітай. На вечары памяці прысутнічалі святары, супрацоўнікі польскага консульства, журналісты.

“Людзі на балоце” прэзентавалі дэбютны альбом у родным горадзе

|

Прэзентацыя аднаіменнага дэбютнага альбома гурта “Людзі на балоце” адбылася ў Гродне. Удзел у канцэрце ўзялі таксама сябры “Людзей…”: праект “Вочы”, Іван Пачывалаў і фольк-дуэт “Кажаны” з Полацку.

Што стаіць за апаганенай памятнай шыльдай?

|

Дагэтуль не ачышчаны памятны знак на ўваходзе ў гарадзенскае гета, як і невядома, хто абліў фарбай памятную шыльду. Старшыня габрэйскай абшчыны і гісторыкі сцвярджаюць, што такі акт для Гродна выключны і для гарадзенцаў не характэрны.

Гарадзенскія палякі адзначылі Дзень Незалежнасці Польшчы

| Без катэгорыі

Афіцыйная частка святкавання Дня Незалежнасці Польшчы ў Гродне пачалася 11 лістапада з ускладання кветак да помнікаў Адаму Міцкевічу і Элізе Ажэшцы генеральным консулам Польшчы Анджэем Хадкевічам.