Гарадзенскія палякі адзначылі Дзень Незалежнасці Польшчы
Працяг свята меў месца ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы. Там адбылася святая імша ў інтэнцыі росквіту Польшчы, якую правёў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля прайшоў канцэрт “Свята любові да ўмілавай Радзімы” ў выкананні салістаў Варшаўскай Нацыянальнай Оперы і хора “Гарадзенскія салоўкі”. На імшы і канцэрце прысутнічалі консул з жонкай і іншыя прадстаўнікі польскага консульства.
“Гэта дзень памяці аб тых людзях, якія прывялі Польшчу да незалежнасці, – лічыць Анджэй Хадкевіч, – а для маладога пакалення гэта больш дзень рэфлексіі на тэму, як Польшча павінна выглядаць”. Па меркаванні консула, Дзень Незалежнасці гэта адно з найважнейшых святаў, якое можна прыраўняць да Дня Канстытуцыі 3 мая.
Падчас прамовы на ксёндз-пробашч Дзмітрый Лабкоў прыгадаў словы Яна Паўла ІІ аб Айчыне, як аб атрыманых у спадчыну ад айцоў не толькі матэрыяльных дабротах і тэрыторыях, але і духоўных вартасцях, што ўплываюць на культуру народа.
“Няхай Польшча жыве ў вас!” – пажадаў консул Хадкевіч беларускім палякам у канцы святкавання.
Згодна з перапісам насельніцтва 2009 года, палякі складаюць 19,7% ад усіх гарадзенцаў. | ||
Здымкі аўтаркі