Тралейбус-цір выставяць на Фолюшы
Як паведаміў начальнік Упраўлення тралейбуснага дэпо Віктар Дзяга, вясельны тралейбус можа перавозіць маладых ужо сёння. Дадаткова можна замовіць вясельны харчавы набор: цукеркі, садавіну, нарэзку ў вакуумных апакаваннях. Алкагольныя напоі маладыя набываюць самі.
Тралейбус-цір будзе перамяшчацца не толькі на канцавыя прыпынкі, але і на месцы гарадскіх святаў. Плануецца, што 2 сакавіка ў ім можна будзе пастраляць на провадах зімы ва ўрочышчы Пышкі. Адзін стрэл каштуе паўтары тысячы рублёў.
Рэтра-тралейбус пачне курсаваць ад пачатку сакавіка па розных гарадскіх маршрутах. Праезд у ім будзе кашатаваць, як у звычайных тралейбусах. Рэтра-тралейбус можна замовіць і для правядзення экскурсій за прыкладна 400 тысяч рублёў.
Сёлета ў Гродне дзейнічае 17 тралейбусных маршрутаў. Парк складаецца са 130 машын, пераважна аднасекцыйных.
Здымак grodnonews.by