100 дзён да загаду засталося беларускім выпускнікам

За сто дзён да экзаменаў вучні жартавалі, экзаменавалі настаўнікаў, узнагароджвалі іх “за кожныя 45 хвілін”, спявалі і танцавалі.

 

Урачыстасць у Ваўкавыску наведаў генеральны консул Польшчы спадар Анджэй Хадкевіч. Ён лічыць, што стоднёўка з’яўляецца галоўным святам адзінаццацікласнікаў у польскіх школах у Беларусі і стала традыцыяй нараўне з выпускным балам.

Маштаб падрыхтоўкі выпускніц і іх бацькоў адлюстроўваюць убранні – некаторыя прыгажуні набылі ў гэтым годзе чатыры сукенкі для аднаго вечару! Звычайна гэтыя ўбранні не апранаюць на выпускны бал.

Сімвалічнае шэсце праз лік “100” распачынае шлях школьнікаў праз экзамены ў дарослае жыццё.