У Ваўкавыску прайшлі каталіцкія Дні моладзі
Больш за тысячу маладых вернікаў з Гарадзеншчыны прыехалі на традыцыйную штогадовую сустрэчу, якая праходзіла 10-12 траўня ў Ваўкавыску. Сустрэчу пад дэвізам “Ідзіце і навучайце ўсе народы” наведаў Папскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці.