Гарадзенскія палякі ўшанавалі памяць памерлых суайчыннікаў

|

У 74-ую гадавіну гэтай падзеі гарадзенскія палякі прыйшлі да сядзібы Саюза палякаў у Беларусі каб ускласці кветкі, запаліць знічы ды памаліцца за памерлых у той час суайчыннікаў. Па іроніі лёсу, сядзіба знаходзіцца на скрыжаванні вуліц 17 верасня і Дзяржынскага.

Ушанаванне загінуўшых працягнецца тры дні. У пятніцу 20 верасня а 17.30 палякі збяруцца на пабернардынскіх могілках і памоляцца за памерлых на святой імшы. У суботу 21 верасня плануецца аб’ехаць усе месцы, дзе былі пахаваныя загінуўшыя жаўнеры ды мірныя жыхары.